Benz Patent-Motorwagen Nummer 1

Benz Patent-Motorwagen, Бенц Патэнт-Маторваген — першы ў свеце аўтамабіль, пабудаваны ў 1885 годзе Карлам Бенцам, нямецкім вынаходнікам. Узор быў гатовы ў кастрычніку 1885 года. 29 студзеня 1886 Карл Бенц атрымаў патэнт № 37435 на «Транспартны сродак, з рухавіком, які працуе на бензіне».

Перш чым аформіць патэнт, Бенц амаль год выпрабоўваў сваё дзецішча, з меркаванняў сакрэтнасці выязджаў па начах і толькі ў двары яго фабрыкі газавых матораў Rheinische Gasmotorenfabrik Benz und Cie. Такім чынам, патэнт быў выдадзены на цалкам працаздольны ўзор, а не на абстрактнае вынаходства, што нярэдка здараецца.

Публічная дэманстрацыя Benz Patent Motorwagen адбылася 3 ліпеня 1886 года на вуліцы Рынгштрассэ ў Мангейме.

У 1925 годзе Карл Бэнц перадаў свой першы аўтамабіль у Тэхнічны музей Мюнхена.


From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy